Фільтраваць
Рэгіён
Навіны: Абласная бібліятэка

19 лютага ў Брэсцкай абласной бібліятэцы праходзіла творчая сустрэча паэта Васіля Барысюка з вучнямі гімназіі № 1 і СШ № 7 г. Брэста, падчас якой адбыўся бібліямост «Сяброўства літаратур — сяброўства народаў», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемства праходзіла з удзелам прадстаўнікоў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і членаў Саюза пісьменнікаў Расіі Астраханскага рэгіянальнага аддзялення ў суаўтарстве з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай імя Н. К. Крупскай.

У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць кніжная экспазіцыя «50 гадоў кінатэатру “Беларусь”» з цыклу «Як гэта было…».

У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала работу кніжная выстава «Краязнаўчыя навінкі – 2025», на якой прадстаўлены кнігі, якія выйшлі з друку і паступілі ў фонд за апошнія два гады.

У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі адкрылася кніжная выстава «Сучасная Брэстчына: даведнік для жыхароў і гасцей горада».

10 снежня 2025 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў рэгіянальны круглы стол «Краязнаўчы матэрыял у выкладанні гісторыі і фарміраванні асобасных якасцяў навучэнцаў».

3 снежня 2025 г. у сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з берасцейскім пісьменнікам і журналістам Аляксандрам Валковічам.

25 лістапада 2025 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з беларускай паэтэсай, празаікам і драматургам Зінаідай Дудзюк з нагоды прэзентацыі кнігі «Дом для адзінай». Выдадзены ў бягучым годзе ў мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці» (серыя «Сучасная проза»), раман «Дом для адзінай» папоўніў літаратурную спадчыну пісьменніцы.

У лістападзе свой 75-цігадовы юбілей адзначыць брэсцкі пісьменнік і журналіст Аляксандр Міхайлавіч Валковіч.

У сектары краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала працу кніжная выстава «Пісьменнікі-юбіляры Берасцейшчыны».

Таццяна Васільеўна з’яўляецца шчырым сябрам абласной бібліятэкі, сталым удзельнікам творчых мерапрыемстваў і пісьменніцкіх сустрэч. Аўтарка неаднаразова дарыла ў фонд нашай установы свае выданні. Чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага сардэчна віншуюць Таццяну Васільеўну з заслужанай узнагародай і зычаць ёй моцнага здароў’я, далейшых творчых поспехаў і ўдзячных чытачоў!

Старонка 2 з 12